2024 г. — 505 гадоў з часу першага ўпамінання в. Імянін (Кобрынскі р-н; 1519)
Вёска Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У 1519 г. гэта быў маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне дзвюма часткамі маёнтка Імянін і сялом Байкавічы, што знаходзілася побач. Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.
У 1559 г. маёнтак Імянін – ва ўладанні пана Льва Некрашэвіча і чатырох братоў Ждановічаў. У 1563 г. Імянін – маёнтак і сяло каля г. Кобрына ў Брэсцкім ваяводстве, у 1589 г. – уладанне Т. Л. Заранка, пазней – Кобрынскага манастыра.
2024 г. — 505 гадоў з часу першага ўпамінання в. Імянін (Кобрынскі р-н; 1519)
Вёска Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У 1519 г. гэта быў маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне дзвюма часткамі маёнтка Імянін і сялом Байкавічы, што знаходзілася побач. Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.
9 жніўня 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Паўлавіча Падпалава (1958), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя
Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў нарадзіўся 9 жніўня 1958 г. у в. Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975–1981 гг. вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, які скончыў Ленінскім стыпендыятам. З 1981 г. па 1983 г. працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Віцебскага медінстытута пад кіраўніцтвам аднаго з вядучых кардыёлагаў рэспублікі, выдатнага клініцыста і педагога, прафесара А. Г. Даўгяла.
7 ліпеня 2022 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Грыцука (1927–2008), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Пётр Якаўлевіч Грыцук нарадзіўся 7 ліпеня 1927 г. у в. Імянін Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пачаткавую адукацыю атрымаў у мясцовай польскамоўнай школе. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся на роднай беларускай мове, у 1941 г. закончыў 6 класаў Імянінскай няпоўнай сярэдняй школы. Рана пачаў працаваць, дапамагаючы бацькам весці ўласную гаспадарку.